26 снежня 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці часова закрылі рэстаран праз пагрозу здароўю наведвальнікаў

8
У Берасці часова закрылі рэстаран праз пагрозу здароўю наведвальнікаў

Кухары выкарыстоўвалі прадукты са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці.

Дзяржкантроль і эпідэміёлагі знайшлі найгрубейшыя парушэнні ў адным з берасцейскіх рэстаранаў. Яго часова зачынілі. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.

Паводле звестак КДК, у рэстаране дапускалі такія парушэнні, якія стваралі пагрозу здароўю наведвальнікаў.

Напрыклад, стравы гатавалі з прадуктаў, якія знаходзіліся ў падраных пакаваннях, без маркіроўкі і дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку. Таксама кухары выкарыстоўвалі прадукты са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці і страчаным таварным выглядам.

«Частка прадукцыі захоўвалася навалам у забруджаным куфары, у праходах без падтаварнікаў, таксама парушаныя правілы таварнага суседства. У нізкатэмпературнай маразільнай камеры (-18°С) на харчовай прадукцыі ўтварыліся гурбы снегавога "футра" і лёду, аналагічная сітуацыя на сценах, столі і дзвярах маразільнай камеры», – дадалі ў КДК.

Акрамя гэтага, кантралёры вызначылі факты таго, што супрацоўнікі рэстарана не прытрымліваліся правільнай тэхналогіі прыгатавання некаторых страваў. Былі выяўленыя і іншыя парушэнні санітарных нормаў і правілаў.

У выніку давялося ўтылізаваць больш за 90 кілаграмаў харчовай прадукцыі.

Установе дазволяць зноў працаваць пасля таго, як там ухіляць усе парушэнні і навядуць парадак.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках