26 снежня 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына першай выйшла ў плэй-оф хатняга чэмпіянату Еўропы

1
Нямеччына першай выйшла ў плэй-оф хатняга чэмпіянату Еўропы

Немцы атрымалі другую перамогу на турніры, перамогшы вугорцаў.

Каманда Нямеччыны падолела каманду Вугоршчыны ў другім туры групавога этапу дамашняга чэмпіянату Еўропы і з дзвюма перамогамі забяспечыла сабе месца ў 1/8 фіналу плэй-оф.

Сустрэча групы А ў Штутгарце закончылася з лікам 2:0. Мячы забілі Джамал Мусіяла (22-я хвіліна) і Ілкай Гюндаган (67), які таксама паўдзельнічаў у першым голе.

Вугорцам не залічылі гол у кампенсаваны час першага тайму.

21 гадовы Мусіяла – другі самы малады гулец на Еўра, які забіў у двух першых матчах на старце турніру, пасля вугорца Ферэнца Бэнэ ў 1964 годзе (19 гадоў).

У заключным матчы групавога этапу немцы згуляюць са швэйцарцамі 23 чэрвеня, а вугорцы сустрэнуцца з шатландцамі.

Каманда Нямеччыны з шасцю баламі лідарка ў групе, на другім месцы Швэйцарыя (3), на трэцім – Шатландыя (0), на чацвёртым – Вугоршчына (0). У плэй-оф выйдуць дзве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя каманды, якія зоймуць трэція месцы.

Шатландцы згуляюць са швэйцарцамі пазней у сераду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках