22 лiпеня 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускіх запраўках хутка можна будзе выпіць кавы з пенкай у выглядзе свайго фота

18
На беларускіх запраўках хутка можна будзе выпіць кавы з пенкай у выглядзе свайго фота

І пра гарбату таксама не забыліся.

На запраўках «Беларуснафты» плануюць устанавіць каву-друкарку і чайныя машыны. Акрамя таго, саміх кава-пойнтаў будзе больш, паведамляе партал neft.by.

Пра новаўвядзенні сайту расказаў Сяргей Кіралюк – кіраўнік аддзела грамадскага харчавання цэнтральнага апарату «Беларуснафты».

Ён паведаміў, што да канца гэтага года на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталююць прыкладна 100 кава-пойнтаў па-за АЗС. Там будуць прадаваць духмяную каву ўласнага брэнду.

Таксама на некаторых запраўках будуць устаноўленыя кава-друкаркі, з дапамогай якіх можна будзе наносіць розныя выявы на кававую пенку, марозіва, дэсерты і малочныя кактэйлі.

Паводле словаў Кіралюка, на напоях можна будзе друкаваць, напрыклад, фота наведвальнікаў ці лагатыпы. Малюнкі будуць наносіцца ядомымі харчовымі фарбамі, якія не маюць смаку і паху, і якія ніяк не паўплываюць на ўспрыманне напою, не пакінуць слядоў на вуснах і посудзе. Яны не прыносяць шкоды здароўю. Фота можна будзе рабіць як у колеры, так і манахромным.

У найбліжэйшы час кампанія чакае неабходнае абсталяванне кітайскай вытворчасці.

Таксама прадстаўнік «Беларуснафты» расказаў, што плануецца пастаўка чайных машынаў з Кітая. Яны будуць аўтаматычна запарваць гарбату на запраўках. Такога ў Беларусі яшчэ няма ні на адной АЗС. У найбліжэйшы час кампанія пастановіць, у каго набываць якасны ліст чаю.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках