У Еўразвязе назвалі краіны-лідаркі ва ўзроўні жыцця
12- 19.06.2024, 21:29
- 13,416
Рэйтынг узначаліў Люксембург.
Актуальны паказнік валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва ў краінах еўразоны з самым высокім значэннем у Люксембурга. Ён складае 139 адсоткаў ад сярэдняга паказніка ў краінах ЕЗ. Такія звесткі публікуе Еўрастат з аналізам звестак паводле вынікаў 2023 года.
ВУП на душу насельніцтва вышэйшы за сярэдні ў ЕЗ зафіксаваны ў 11 краінах Еўразвязу. Лідар у спісе – Люксембург, у топ-пераліку ёсць таксама Ірландыя, Нідэрланды і Данія. Сярод краінаў Еўропы, якія не ўваходзяць у еўразону – Нарвегія, Швэйцарыя і Ісландыя.
Адны з самых магутных у эканамічных паказніках краіны Еўразвязу, сярод іншых Нямеччына, Італія, Францыя, маюць сярэдні паказнік ВУП на душу насельніцтва або крыху вышэйшы за сярэдні.
Самы нізкі паказнік ВУП на душу насельніцтва зафіксаваны ў Балгарыі. Нізкі паказнік ВУП на душу насельніцтва ў Грэцыі і Латвіі.
Паказнік валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва вызначаецца як універсальны паказнік эканамічнай актыўнасці насельніцтва і адначасова ўзроўню жыцця. У той самы час валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва не паказвае магутнасць усёй эканомікі, а толькі дэманструе патэнцыйную якасць размеркавання нацыянальнага багацця сярод грамадзянаў дзяржаваў. Адпаведны паказнік сістэматычна разлічваюць эксперты Еўрастата і іншых нацыянальных і інтэрнацыянальных статыстычных арганізацый. Гэты паказнік з'яўляецца абавязковым для разумення эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў краінах і рэгіёнах.