У Беларусі праз непагадзь дрэвы падаюць на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння
1- 19.06.2024, 21:33
- 14,910
![У Беларусі праз непагадзь дрэвы падаюць на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння](https://i.c97.org/ai/599629/aux-head-1718822013-20240101_alkaras_360.jpg)
Найбольш складаная абстаноўка назіраецца на адрэзку Маладзечна – Менск.
Праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я на асобных адрэзках Беларускай чыгункі цягнікі накіроўваюцца з адхіленнем ад графіка руху, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Найбольш складанае становішча назіраецца на адрэзку Маладзечна – Менск, на якім праз непагадзь адбылося падзенне дрэваў на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння. Цягнікі на гэтым кірунку едуць з адхіленнем ад графіка руху да 1 гадзіну 30 хвілінаў.
«Беларуская чыгунка ўжывае аператыўныя захады для ўхілення наступстваў стыхіі і ўводу цягнікоў у графік. Больш падрабязную інфармацыю пра час выпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць праз тэлефон 105», – адзначылі ў прэс-службе.
Нагадаем, 19 чэрвеня ў шэрагу рэгіёнаў краіны праходзіць навальнічны фронт з ліўнямі і моцным ветрам. Сіноптыкі папярэджвалі пра аранжавы ўзровень небяспекі. У чацвер чакаецца аналагічнае надвор'е, метэаролагі таксама вынеслі штармавое папярэджанне.
![](https://i.c97.org/ai/599629/aux-1718822288-333333333.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/599629/aux-1718822293-444444444444.jpg)