28 верасня 2024, Субота, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі і вялікі пажар: дроны атакавалі Адыгею і Краснадарскі край РФ

18
Выбухі і вялікі пажар: дроны атакавалі Адыгею і Краснадарскі край РФ

Гараць нафтабаза "ЛУКОЙЛа" і Афіпскі НПЗ.

Уночы на 20 чэрвеня ў Расеі паведамілі аб нападзе БПЛА на пасёлак Энем у Адыгеі, а таксама на пасёлак Афіпскі ў Краснадарскім краі. Пра тое, што адбылося, напісала расейскае медыя ASTRA са спасылкай на словы мясцовых жыхароў.

«У Энем знаходзіцца нафтабаза «ЛУКОЙЛ-Югнафтапрадукт». За 8 кіламетраў ад Энема — Афіпскі НПЗ, дзе таксама чулі выбухі», — заявілі журналісты пазней.

Cа звестак выдання Baza, атака на Афіпскі НПЗ пачалася а 2:30 ночы паводле мясцовага часу. СМІ сцвярджае, што дроны былі "прыглушаныя і збітыя", аднак абломкі аднаго з іх "урэзаліся ў цыстэрну, пасля чаго пачаўся пажар".

Акрамя таго, былі апублікаваныя кадры з пажарам у Энеме ў Адыгеі.

Губернатар Краснадарскага краю Веньямін Кандрацьеў у сябе ў Telegram напісаў, што нападу зазнаў Славянск-на-Кубані.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках