28 верасня 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галоўнае - не раскрадаць грошы»

«Галоўнае - не раскрадаць грошы»

Беларус даў параду МНС.

У Менску праходзіць пасяджэнне 36-й рады ў надзвычайных сітуацыях СНД. Міністр МНС Вадзім Сіняўскі заявіў, што яго ведамству цікавы расейскі досвед барацьбы з паводкай.

«Улічваючы «шакавальныя поспехі» РФ у барацьбе з паводкамі, прадэманстраваныя зімой і вясной гэтага года, такая заява палохае. Асабліва адчулі «грандыёзнасць поспехаў» у барацьбе з паводкай жыхары Арэнбуржскай і Курганскіх абласцей, якім акурат лукашысты дапамагалі», - піша чытач сайта Сharter97.org.

«Лукашысты не змагаюцца з паводкай, спасылаюцца на нястачу сродкаў (якія знайшліся на дапамогу расейцам). Укараненне "паспяховага расейскага досведу" можа стаць фатальным для беларусаў з рэгіёнаў, якія затапляюцца.

Галоўны сакрэт барацьбы з паводкай просты. Не раскрадаць грошы, як любяць чыноўнікі дзвюх дыктатур, а выдаткоўваць па прызначэнні», - рэзюмаваў беларус.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках