28 верасня 2024, Субота, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на нафтабазу «Лукойла» ў Адыгеі: з'явіліся новыя падрабязнасці

2
Атака на нафтабазу «Лукойла» ў Адыгеі: з'явіліся новыя падрабязнасці

Плошча пажару склала больш за 1 000 квадратных метраў.

У Расеі ў ноч на 20 чэрвеня прынамсі чатыры беспілотнікі атакавалі нафтабазу "Лукойла" ў Адыгеі. Аб гэтым паведамляе расейскае выданне Baza.

“Нафтабаза “Лукойла” ў пасёлку Энем у Адыгеі, папярэдне, была атакаваная чатырма беспілотнікамі. Атака пачалася а 2.40 раніцы. У выніку падзення чатырох беспілотнікаў адбыўся выбух з наступным узгараннем металакаркаснага склада прысадак бензіну АІ-95”, - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што плошча пажару складала больш за 1000 квадратных метраў. А 6 раніцы пажарныя змаглі патушыць узгаранне.

На месцы працавалі аператыўныя службы і следчыя.

У Мінабароны Расеі заявілі, што тэрыторыю РФ атакавалі 12 беспілотнікаў у розных рэгіёнах краіны.

“Дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплена і знішчана 6 БПЛА над тэрыторыяй Рэспублікі Адыгея, 3 БПЛА над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 3 БПЛА над тэрыторыяй Краснадарскага краю, 1 БПЛА над тэрыторыяй Растоўскай вобласці, 1 БПЛА над тэрыторыяй Белгарад”, - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках