28 верасня 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель рэкордна дэвальваваўся

5
Беларускі рубель рэкордна дэвальваваўся

Валютны кошык падаражэў адразу на 2,32%.

Усяго за дзень кошт расейскага рубля падскочыў больш як на 4% да максімуму за 15 месяцаў. Даляр на гэтым фоне моцна патаннеў і наблізіўся да мінімуму за 5 месяцаў, піша select.by.

Валютны кошык падаражэў адразу на 2,32%. Гэта вельмі-вельмі шмат. З моманту змены складу кошыка валют у снежні 2022 года, калі з яго прыбралі еўра, ён так хутка не даражэў ніколі.

Нагадаем, што апошнія паўтара гады ў склад валютнага кошыка ўваходзіць 60% расейскага рубля, 30% даляра і 10% юаня.

Учора з пачатку чэрвеня валютны кошык падаражэў на 0,17%, а на сёння ўжо на 2,49%.

З пачатку года беларускі рубель патаннеў да кошыка валют на 3,78%.

Курс даляра

Даляр патаннеў другі раз. Калі ўчора яго курс упаў усяго на 0,0146 BYN, то сёння адразу на 0,0260 BYN і з мінімуму за 11 дзён паляцеў да мінімуму за 147 дзён - 3,1599 BYN/USD.

Усяго за два дні кошт даляра ўпаў на 0,0406 BYN. Гэтаму папярэднічала сем гандлёвых сесій, за час якіх даляр ні разу не патаннеў і ўмацаваўся ўсяго на 0,0205 BYN.

З пачатку чэрвеня беларускі рубель умацаваўся да даляра на 0,0483 BYN.

Аб'ём таргоў далярам вырас з $17,3 млн. да $21,4 млн.

Курс еўра

Біржавы курс еўра сёння не рушыў следам за далярам і памылкова падаражэў на 0,0032 BYN да 3,4358 BYN/EUR.

Калі афіцыйны курс еўра на сёння падзяліць на афіцыйны курс даляра на сёння, то атрымаецца 1,0719 USD/EUR. А калі зрабіць тое ж самае для біржавых курсаў на сёння, тады атрымаецца 1,0873 USD/EUR. У той час як на рынку FOREX за 1 еўра даюць 1,0740 USD.

Каб захаваліся крос-курсы, афіцыйны курс еўра на заўтра павінен складаць прыблізна 3,3937 BYN/USD. Гэта на 0,0421 BYN менш, чым біржавы курс, які склаўся на таргах сёння.

З пачатку чэрвеня курс еўра на біржы ў Менску ўпаў на 0,0454 BYN.

Курс расейскага рубля

Расейскі рубель паляцеў у космас, падаражэўшы ўсяго за адну гандлёвую сесію адразу на 0,1518 BYN да 3,7565 BYN/100 RUB і дасягнуў максімуму за 15 месяцаў (462 дні).

За ўсю гісторыю таргоў на БВФБ рубель РФ даражэў мацней за ўсё 6 разоў.

За папярэднія чатыры дні сотня расейскіх рублёў падаражэла на 0,0258 BYN, а сёння больш як 6 (!) разоў.

З пачатку чэрвеня рубель РФ умацаваўся на 0,1977 BYN. Адзначым, што ў траўні кошт сотні расейскіх рублёў вырас на 0,0749 BYN і гэтага хапіла для таго, каб адыграць страты трох папярэдніх месяцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках