26 снежня 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуску, асуджаную ў Польшчы за шпіянаж, арыштавалі

12
Беларуску, асуджаную ў Польшчы за шпіянаж, арыштавалі

Дзяўчына не хавалася, як меркавалі СМІ.

У Польшчы арыштавалі беларуску, асуджаную на 13 месяцаў за шпіянаж. Ёй засталося адсядзець яшчэ некалькі месяцаў, піша выданне Fakt.

З усіх 16 устаноўленых чальцоў шпіёнскай сеткі Марыя атрымала самае малое пакаранне. Як і большая частка абвінавачаных, яна прызнала віну і пагадзілася на добраахвотнае адбыццё тэрміну.

Пасля абвяшчэння прысуду яе адпусцілі на волю да часу адбыцця пакарання (да таго моманту яна ўжо паспела адседзець амаль дзевяць месяцаў, паколькі была арыштаваная да суда) і падала заяву аб умоўна-датэрміновым вызваленні.

Але як паведамлялі медыя, не з'явілася на пасяджэнне суда, і ў выніку ён пастанавіў вярнуць дзяўчыну пад варту. Ёй трэба адбыць яшчэ блізу трох месяцаў пакарання, пасля чаго яе могуць дэпартаваць.

Аднак дзяўчына наўрад ці хавалася, як меркавалі некаторыя медыі. Яна прыходзіла ў суд падтрымаць свайго хлопца - 30-гадовага беларуса Уладзіслава П. Працэс над ім яшчэ працягваецца.

Марыю абвінавацілі ў тым, што яна дала свой рахунак для пераводу грошай шпіёнам, а таксама дапамагала расклейваць улёткі, накіраваныя на распальванне ў польскім грамадстве непрыязнасці да ўкраінцаў і дапамогі Украіне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках