28 верасня 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя адрэагавала на пакт Пуціна з Кім Чэн Ынам

13
Паўднёвая Карэя адрэагавала на пакт Пуціна з Кім Чэн Ынам

Пытанне паставак зброі Украіне будзе перагледжанае.

Паўднёвая Карэя разгледзіць магчымасць паставак зброі ва Украіну пасля таго, як Паўночная Карэя і Расея падпісалі пакт аб узаемнай абароне ў выпадку вайны.

Аб гэтым паведамляе Yonhap News.

У афіцыйнай заяве Сеул таксама асудзіў пагадненне, падпісанае Уладзімірам Пуціным і Кім Чэн Ынам, заявіўшы, што яно парушае санкцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

«Урад выразна падкрэслівае, што ўсялякае супрацоўніцтва, якое наўпрост ці ўскосна дапамагае Паўночнай Карэі павялічыць сваю вайсковую моц, з'яўляецца парушэннем рэзалюцый Рады Бяспекі ААН і падлягае маніторынгу і санкцыям з боку міжнароднай супольнасці», - гаворыцца ў заяве канцылярыі прэзідэнта.

У заяве таксама гаворыцца, што такое парушэнне пагоршыць стасункі Сеула з Масквой.

Паўночная Карэя і Расея аднавілі пагадненне, укладзенае ў эпоху халоднай вайны, калі Пуцін і Кім Чэн Ын сустрэліся ў Пхеньяне на гэтым тыдні і пагадзіліся даць вайсковую дапамогу, калі яны калі-небудзь зазнаюць напад.

Паўднёвая Карэя з'яўляецца адной з краін, якая не пастаўляе ўзбраенне ва Украіну наўпрост праз заканадаўчыя абмежаванні.

Аднак у 2023 годзе ў Сеуле дапусцілі пашырэнне дапамогі Кіеву, калі Украіна зазнае шырокамаштабны напад на цывільнае насельніцтва.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках