Беларускія памежнікі запанікавалі праз украінскіх вайскоўцаў на мяжы
49- 20.06.2024, 17:54
- 38,734

Нібыта з'явіліся HIMARS і гаўбіцы М777.
Памежны камітэт заявіў аб "канцэнтрацыі ўкраінскіх вайскоўцаў" на мяжы з Беларуссю.
"Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атрада Дзяржаўнай памежнай службы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фармаванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны", - заявіў Памежны камітэт.
"На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: МТЛБ, БМП, уключаючы амерыканскія "Брэдлі", рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі "Гепард" нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паразы", - пералічвае ДПК.
Лукашысты заявілі, што "рыхтуюць адказ".