25 лiпеня 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю

3
У Віцебску ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю

З ініцыятывы Мінюста.

Віцебскі абласны суд прыняў пастанову аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб'яднання жанчын "Ульяна". Подпіс пад пастановай паставіла суддзя Вольга Іллюшонак.

Ініцыятарам ліквідацыі выступіў Мінюст, піша “Віцебская Вясна”.

“Ульяна” - найстарэйшая жаночая арганізацыя Віцебска. Больш за 26 гадоў яна аб'ядноўвала актыўных беларускіх жанчын, якія займаліся рэалізацыяй грамадска значных праектаў. Арганізацыя дапамагала жанчынам, дзецям і сем'ям, якія патрапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Практычна ўсе праекты былі рэалізаваныя супольна з мясцовымі органамі выканаўчай улады. Так, у 2018 годзе чальцамі арганізацыі і УУС Віцебскай вобласці быў рэалізавалі праект "вучыцца, каб дзейнічаць", які быў прафінансаваны Еўрапейскім звязам і Федэральным міністэрствам эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Нямеччыны.

У апошні час 13 актывістак "Ульяны" супольна з абласнымі медыцынскімі дзяржструктурамі правялі некалькі мерапрыемстваў у дапамогу жанчынам, у якіх дыягнаставаны ВІЧ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках