28 верасня 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША будуць пастаўляць сістэмы Patriot толькі Украіне

6
ЗША будуць пастаўляць сістэмы Patriot толькі Украіне

Пакуль яны не закрыюць усё неба.

ЗША спыняць выкананне замоў усіх краін на выраб зэнітна-ракетных комплексаў Patriot і будуць рабіць іх толькі для Украіны, пакуль у яе не будзе дастаткова сродкаў СПА, каб абараніць сябе ад расейскіх абстрэлаў. Пра гэта Вашынгтон плануе абвясціць у чацвер, распавялі Financial Times тры чалавекі, знаёмых з сітуацыяй.

Са слоў двух з іх, гэтая пастанова афіцыйна аформіць абяцанне Джо Байдэна, якое той даў на мінулым тыдні падчас саміту «Вялікай сямёркі», і дазволіць Украіне атрымаць тэхніку, неабходную для абароны гарадоў і аб'ектаў інфраструктуры. Прэзідэнт ЗША заявіў у Італіі, што пяць краін пагадзіліся адправіць Patriot Украіне, а тым, што чакаюць іх паставак ад ЗША, давядзецца пачакаць. "Усё, што ў нас ёсць, адправіцца ва Украіну, пакуль не будуць задаволены яе патрэбы", – сказаў Байдэн, дадаўшы што яна атрымае ўзбраенне "даволі хутка".

Замовы на вытворчасць комплексаў Patriot у ЗША ёсць у Польшчы, Румыніі і Нямеччыне, зазначае FT. Акрамя таго, Гішпанія хоча атрымаць пускавыя ўстаноўкі, а кааліцыя краін NATO ў студзені размясціла замову на 1000 ракет.

Кіраўнікі Украіны неаднаразова прасілі заходнія краіны дапамагчы з дадатковымі сістэмамі СПА, паколькі іх нястача зрабіла ўразлівымі і пазіцыі на перадавой, і шляхі забеспячэння ў тыле, і цывільныя аб'екты. Так, Украіна ў апошнія месяцы пазбавілася паловы магутнасцяў у электрагенерацыі, а менавіта 9 ГВт, казаў нядаўна Уладзімір Зяленскі; паводле ягоных слоў, пікавае спажыванне мінулай зімой складала 18 ГВт.

Нямеччына спрабавала ўгаварыць іншыя краіны даць Украіне сістэмы Patriot. Але на заклік - часткова - адгукнуліся толькі Нідэрланды, якія прапанавалі сабраць сістэму з кампанентаў, прадстаўленых рознымі краінамі, і Гішпанія, якая паабяцала ракеты. Акрамя таго, еўрапейскі аналаг Patriot, SAMP/T, выдала Італія.

Сама Нямеччына ўвесну паабяцала паставіць яшчэ адзін свой комплекс Patriot, а на мінулым тыдні перадачу сістэмы ўхваліў Байдэн – у дадатак да мінімум чатырох, якія Бэрлін і Вашынгтон выдалі раней.

У Гарадзенскай вобласці за рэкордную цану прадалі спіртзавод

Ён быў пабудаваны ў 1907 годзе.

У Гарадзенскай вобласці з аўкцыёну за рэкордную суму прадалі былы бровар, ён размешчаны ў вёсцы Міхайлаўшчына Ашмянскага раёна. На вынікі таргоў звярнуў увагу "Блог Гродна".

За лот змагаліся шэсць удзельнікаў. У выніку стартавы кошт на 7400 рублёў падняўся больш чым у 7 разоў - да 53 520 рублёў. Арганізатары таргоў зазначаюць, што для гістарычных аб'ектаў гэта рэкордны кошт. За гэтыя грошы новы ўладальнік атрымаў у арэнду на 50 гадоў будынак былога спіртзавода і зямельны надзел 27 сотак. Будынак бровара не значыцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму абмежаванняў на рэканструкцыю будынка няма. Раней паведамлялася, што ўласнік можа пабудаваць на гэтай зямлі жылы дом, аб'екты культурна-асветніцкага прызначэння, грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва ці аховы здароўя.

Дадамо, што спіртзавод у вёсцы Міхайлаўшчына быў пабудаваны ў 1907 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках