28 верасня 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі адклікаў кандыдатуру на пасаду генсака NATO

2
Прэзідэнт Румыніі адклікаў кандыдатуру на пасаду генсака NATO
КЛАЎС ЁХАНІС

Бухарэст падтрымае Рутэ.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс заявіў, што праінфармаваў супольнікаў па NATO аб зняцці сваёй кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара Альянсу. Пра гэта румынскі прэзідэнт расказаў падчас пасяджэння Вышэйшай рады абароны краіны, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Ёханіс папрасіў сябраў рады выказаць сваё меркаванне наконт кандыдатуры Марка Рутэ на пасаду генсака Альянсу. Яны выказаліся ў падтрымку Румыніяй кандыдатуры прэм'ер-міністра Нідэрландаў.

Такім чынам, нідэрландскі прэм'ер застаўся адзіным прэтэндэнтам на пасаду генсака Альянсу. Аднак у NATO будуць прымаць гэтую пастанову кансэнсусам - кожны кандыдат павінен атрымаць падтрымку ўсіх 32 чальцоў блока.

29 траўня выданне Politico са спасылкай на неназваных еўрапейскіх чыноўнікаў пісала, што выхад з гонкі дасць прэзідэнту Румыніі пэўную прыхільнасць з боку заходніх хаўруснікаў, якую ён мог бы выкарыстоўваць наконт абмеркавання што да іншай пасады. Бо яго другі прэзідэнцкі тэрмін скончыцца ў снежні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках