6 лiпеня 2024, Субота, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі вайсковец збіў расейскую крылатую ракету з кулямёта

6
Украінскі вайсковец збіў расейскую крылатую ракету з кулямёта

Сам кулямётчык паверыў у гэта толькі тады, калі ўбачыў абломкі.

12 чэрвеня падчас расейскага нападу ўкраінскі абаронца збіў крылатую ракету акупантаў з кулямёта, паведамілі Паветраныя сілы УСУ.

«Збіць варожую ракету з кулямёта - задача надзвычай складаная. Але адказнасць і разуменне таго, што жыццё многіх людзей залежыць ад цябе, робяць немагчымае», - заявіў вайсковец з УС Сяргей з пазыўным «Доктар Мом».

Да мабілізацыі абаронца працаваў медыкам, зараз ён ваюе ў складзе мабільнай агнявой групы.

12 чэрвеня падраздзяленне вайскоўца перахапіла расейскую ракету, якая накіроўвалася на Васількоў Кіеўскай вобласці.

«Не вагаючыся, узяў свой кулямёт і адкрыў агонь па цэлі. У думках было толькі адно - павінен патрапіць! Пусціўшы чаргу з кулямёта ўбачыў, што ракета пачала адхіляцца ад курсу і зніжацца», - распавёў абаронца.

У знішчэнне ракеты з кулямёта сам вайсковец паверыў толькі тады, калі на свае вочы ўбачыў яе абломкі, паведамляюць УС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках