Намесніка міністра абароны РФ Іванова звольнілі «ў сувязі са стратай даверу»
2- 20.06.2024, 20:01
- 8,394
Ён знаходзіцца пад арыштам.
Цімур Іваноў быў звольнены з пасады намесніка міністра абароны ў сувязі са стратай даверу, вынікае з рэестра, размешчанага на ўрадавым партале «Дзяржслужба».
У якасці падставы ўказаны пункт 1.1 часткі 1 артыкула 37 закона аб дзяржслужбе. У гэтым пункце гаворыцца пра звальненне ў сувязі са стратай даверу.
20 чэрвеня ў Басманным судзе Масквы разглядалася пытанне пра падаўжэнне арышту Іванову. Суд пакінуў яго пад вартай да 23 верасня.