«Алё, гэта падатковая»
5- 20.06.2024, 20:27
- 5,236
У МПЗ зноў папярэджваюць пра ашуканцаў.
У Міністэрстве падаткаў і збораў зноў папярэдзілі беларусаў пра махляроў. Аферысты тэлефануюць ад імя падатковай і ўдакладняюць асабістыя звесткі, паведамляе прэс-служба ўстановы.
Паводле звестак міністэрства, у апошні час пачасціліся выпадкі падобных званкоў на сотавыя тэлефоны і ў мэсэнджарах ад імя супрацоўнікаў падатковых органаў. Ашуканцы ўдакладняюць пашпартныя, асабістыя звесткі, звесткі пра запазычанасці і гэтак далей.
«Міністэрства падаткаў і збораў інфармуе, што супрацоўнікамі падатковых органаў такія звесткі не ўдакладняюцца і не запытваюцца», – гаворыцца ў паведамленні ўстановы.
Нагадаем, раней ашуканцы ад імя падатковай рассылалі СМС і паведамленні ў мэсэнджарах.