28 верасня 2024, Субота, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вярнула ў Беларусь тысячы адзінак дарагога і дэфіцытнага тавару

11
Расея вярнула ў Беларусь тысячы адзінак дарагога і дэфіцытнага тавару

Што здарылася?

З Бранскай вобласці Расеі ў Беларусь вярнулі больш за 5 тысяч яек, якія перавозілі без ветэрынарных дакументаў, паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.

Інспектары ведамства і мытнікі спынілі на тэрыторыі рэгіёна фургон, у якім везлі безалкагольныя напоі, аўсяныя шматкі і блізу 5400 штук харчовых курыных яек з Беларусі.

Ветэрынарны кантроль паказаў, што на груз не было неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць яго паходжанне, якасць і бяспеку. Сам жа транспарт быў у антысанітарным стане.

Пасля разбору прадукцыю вярнулі на тэрыторыю Беларусі, а ўладальнік грузу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадаем, у Расеі ў канцы мінулага года імкліва і даволі адчувальна падаражэлі курыныя яйкі: за два месяцы рост склаў 30%. Праблемы з гэтым таварам, а таксама з мясам курыцы прызнаў 14 снежня Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, дэфіцыт узнік праз адсутнасць імпарту ў належным аб'ёме. Гэтую праблему ён збіраўся развязаць пры дапамозе паставак з-за мяжы, у тым ліку з Беларусі.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ пазней заявіў, што Беларусь гатовая паставіць у Расею лішкі харчовых яек і курынага мяса. З яго слоў, у нашай краіне вытворчасць кураціны на 20-25% большая, чым насельніцтва можа спажыць, а яек - на 50%. «Амаль 140 млн штук мы спажываем на ўнутраным рынку і 70 млн пастаўляем на расейскі рынак», – сказаў ён у канцы 2023 года.

У выніку Беларусь ужо з пачатку 2024 года павялічыла пастаўкі курыных яек у Расею ў 2,5 разы: у суседнюю краіну адправілі 332,6 млн штук - амаль 22% ад усяго аб'ёму вырабленых яек у краіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках