28 верасня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвясцілі раптоўную праверку гатоўнасці войскаў

14
У Беларусі абвясцілі раптоўную праверку гатоўнасці войскаў

На дарогах можа з'явіцца баявая тэхніка.

Мінабароны 21 чэрвеня абвясціла раптоўную праверку гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл да выканання задач па прызначэнні.

Да праверкі прыцягнулі воінскія часці і падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, ракетных войскаў і артылерыі, ВПС і войскаў СПА.

«На першым этапе будуць адпрацаваныя пытанні аператыўнага заняцця прызначаных раёнаў, падрыхтоўкі іх у інжынерным плане, арганізацыі аховы і абароны, заступленні на баявое дзяжурства. У далейшым воінскім часцям і падраздзяленням трэба выканаць вучэбна-баявыя задачы», - паведамілі ў Мінабароны.

У мерапрыемствах задзейнічаныя палігоны і адцінкі мясцовасці ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях. У гэты перыяд магчымы рух баявой тэхнікі па дарогах агульнага карыстання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках