У Менску абвясцілі прысуд сястры Максіма Вінярскага Алене Церашковай
4- 21.06.2024, 10:01
- 10,908

Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна.
У Менску 20 чэрвеня абвясцілі прыгавор актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», двухразовай чэмпіёнцы Беларусі ў тэквандо, пісьменніцы і хірургу Алене Церашковай, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Алену Церашкову прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 2020 года (ч.1 арт.342 КК) і прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Алена Церашкова — не толькі хірург, але і пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо, сястра актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. У яе чацвёра дзяцей.
Брата Алены Церашковай Максіма Вінярскага ў 2021 годзе асудзілі на пяць гадоў калоніі.