18 лiпеня 2024, Чацвер, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пачаў рыхтаваць расейцаў да правалу войска РФ пад Харкавам

4
Пуцін пачаў рыхтаваць расейцаў да правалу войска РФ пад Харкавам

Кіраўнік Крамля зрабіў неадназначную заяву ва В'етнаме.

Войска РФ, якое пачало 10 траўня наступ у прымежных раёнах Харкаўскай вобласці, амаль праз паўтара месяца баёў цалкам ўвязла, не здолеўшы дасягнуць мэты па стварэнні так званай «санітарнай зоны», пра якую неаднаразова заяўлялі ў Крамлі, піша dialog.ua.

УСУ не толькі надзейна трымаюць абарону, не дазваляючы ворагу прасунуцца ўглыб украінскай тэрыторыі і падысці бліжэй да Харкава, але і паспяхова контратакуюць, напрыклад у Ваўчанску.

Контрнаступальныя дзеянні ўкраінскага войска на поўначы Харкаўшчыны прызнаў і расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, які, здаецца, ужо пачаў рыхтаваць расейскае грамадства да правалу расейскага наступлення на гэтым кірунку.

Знаходзячыся з візітам ва В'етнаме, Пуцін заявіў, што Украіна нібыта мае намер выбіць расейскае войска з Харкаўшчыны «ўсякім коштам».

Як сцвярджае кіраўнік Крамля, такую задачу перад Кіевам нібыта ставяць ЗША і еўрапейцы перад самітам NATO ў Вашынгтоне і прэзідэнцкімі выбарамі ў Амерыцы.

«А я вас запэўніваю, што так і ёсць, я ведаю, пра што кажу... Паглядзім, што будзе адбывацца», - заявіў ён у каментары расейскім СМІ.

Напраўду выказванні Пуціна выглядаюць як спроба апраўдацца за правальную аперацыю войска РФ на Харкаўшчыне і падрыхтоўка інфармацыйнага поля да таго, што расейскія войскі ў выніку будуць выбітыя з Харкаўскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках