28 верасня 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікалі не шукаць сваякоў, якія згубіліся ў лесе

18
Беларусаў заклікалі не шукаць сваякоў, якія згубіліся ў лесе

А што рабіць?

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама абвясцілі аб пачатку сезона заблукалых у Беларусі. Гаворка пра тых, хто, захапляючыся зборам лясных ягад і грыбоў, заблудзіўся ў лесе. Летась толькі ў Гомельскай вобласці было 25 падобных выпадкаў, прычым для пяцярых паход у лес быў апошнім у іх жыцці. У міліцыі далі парады як самім заблукалым, так і іх сваякам, якія нярэдка сваімі дзеяннямі толькі ўскладняюць працу аператыўных службаў і "пошукавікаў"-добраахвотнікаў. Даведаліся, праз колькі гадзін пасля "знікнення" паджылага сваяка трэба звяртацца ў МНС або міліцыю.

Выкуп і дастаўка грузаў з Еўропы

Са слоў начальніка аддзела вышуковай працы ўпраўленне крымінальнага вышуку УУС Гомельшчыны Сяргея Бульбяшова, часцей за ўсё ў ягадна-грыбны сезон у лесе губляюцца людзі сталага веку. Нават нягледзячы на тое, што яны, як правіла, "далёка не навічкі ў збіранні дароў прыроды", а хутчэй "дасведчаныя "хадакі", якія не баяцца заходзіць глыбока ў гушчар", гэта, паводле ягоных слоў, не гарантуе іх бяспеку ў лесе.

Калі біць трывогу і тэлефанаваць у МНС?

Пры гэтым Бульбяшоў звярнуўся да сваякоў такіх паджылых аматараў лясных шпацыраў, заклікаўшы пры першых асцярогах пра знікненне не марнаваць час на самастойныя пошукі, а звяртацца да спецыялістаў.

«Калі чалавек не вярнуўся да прызначанага часу, ці прайшло 5-6 гадзін з моманту як ён сышоў, не спрабуйце шукаць яго самастойна! Не марнуйце час! Тэлефануйце ў міліцыю ці МНС. Сілы паджылага чалавека могуць быць на зыходзе, таму дарагая кожная гадзіна», — заявіў Бульбяшоў.

Што рабіць, каб не заблукаць у лесе?

У сваю чаргу тым, хто адпраўляецца ў лес, у міліцыі параілі хадзіць толькі па правераных маршрутах і выконваць некалькі абавязковых правілаў, якія, паводле слоў праваахоўнікаў, дакладна дазволяць чалавеку паспяхова вярнуцца дадому:

Не «зразаць куты» у дрэнна знаёмай мясцовасці і не заходзіць у гушчар лесу.

Перад выхадам паведаміць родным, з якога боку лесу вы ў яго ўваходзіце.

Запамінаць шлях, зважаючы на незвычайныя дрэвы, пні, прасекі, кірунак плыні ракі, і нават рабіць засечкі на дрэвах.

Адпраўляючыся ў лес на машыне, абавязкова пракантраляваць узровень паліва, каб яго хапіла на зваротную дарогу.

Зарадзіць на максімум мабільны тэлефон.

У МУС заклікалі беларускіх грыбнікоў навучыцца карыстацца адной функцыяй у мэсэнджарах. Якой?

Асобная порцыя рэкамендацый міліцыі тычыцца тых, хто адпраўляецца ў лес з дзецьмі. У гэтым выпадку праваахоўнікі рэкамендуюць, каб на кожнае дзіця было не менш як два дарослыя. Самое дзіця рэкамендавалі адзець у яркае адзенне, каб яго было лепш відаць на фоне густой расліннасці, увесь час трымаць дзіця ў поле зроку і не дазваляць яму далёка адбягаць ад дарослых і хавацца. Акрамя таго, дзіцяці параілі даць уласную бутэлечку з вадой, паклаўшы яе ў заплечнік, каб яна заўсёды заставалася пры ім, а не ў дарослага, які яго суправаджае.

Рабіць крыжы з елак і спяваць песні ля вогнішча. Чым яшчэ згублены ў лесе можа дапамагчы сваім выратавальнікам?

Калі ўсё ж здарылася так, што вы не змаглі выйсці з лесу і зразумелі, што заблудзіліся, міліцыя рэкамендавала найперш не панікаваць, захоўваць спакой і паспрабаваць успомніць дарогу. Калі вы пацярпелі фіяска ў гэтым, варта прытрымлівацца наступных рэкамендацый міліцыі:

Калі ў вас ёсць мабільны тэлефон - патэлефанаваць у службу выратавання і паведаміць любыя, нават самыя прыкладныя арыенціры.

Знайсці адкрытае месца (у ідэале - дзесьці на ўзвышшы) і збудаваць некалькі высокіх, па тры метры ў вышыню крыжы з яловых сукоў або скласці некалькі каменных купак паблізу сцежкі - ратавальнікі, як правіла, ідуць менавіта па сцежках. У якасці альтэрнатывы, калі пры вас знойдуцца запалкі, можна распаліць вогнішчы.

Без запалак агонь можна запаліць з дапамогай выпуклых лінзаў акуляраў, люстэрка ці аб'ектыва ад фотаапарата. Для гэтага неабходна накіраваць сонечныя прамяні на тонкія сухія галінкі ці кавалачкі тканіны, а каб агонь разгарэўся і адразу ж не патух, яго варта засланіць ад ветру і абараніць ад вільгаці. Пры гэтым неабходна сачыць за тым, каб агонь не перакінуўся на сухую траву і галінкі і не стаў прычынай ляснога пажару. З гэтай мэтай спецыялісты рэкамендуюць зрабіць "падушку" з пяску.

Ісці на шум чыгункі, машын, брэх сабак.

Калі атрымаецца выйсці да раўчука - рухацца ўніз па плыні. Са слоў спецыялістаў, ручай у выніку абавязкова выведзе да ракі, а ўжо рака - да людзей.

Калі атрымаецца выйсці да лініі электраперадач або чыгункі, вы таксама, рана ці позна, зможаце выйсці да людзей, так што гэта таксама карысныя арыенціры для згубленых.

Калі пачынае цямнець - можна збудаваць сабе спальнае месца з лапак, распаліць вогнішча і падтрымліваць яго ўсю ноч, кінуўшы ў агонь некалькі тоўстых галінак. гэтым разумней распаліць некалькі маленькіх вогнішчаў замест аднаго вялікага.

Самае галоўнае, у міліцыі рэкамендавалі згубленым, якія дакладна ведаюць, што іх будуць шукаць, заставацца на месцы.

«Развядзіце вогнішча, спявайце песні - па дыме і голасе знайсці чалавека лёгка. Біце палкамі аб дрэвы - гук ад іх далёка разыходзіцца па лесе», - растлумачылі ў міліцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках