28 верасня 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы РФ збілі ўласны гелікаптэр у Анапе

9
Вайскоўцы РФ збілі ўласны гелікаптэр у Анапе

Борт ляцеў паляваць на Magura V5.

Уночы 21 чэрвеня УС РФ страцілі гелікаптэр Ка-29, які ляцеў над Анапай у Краснадарскім краі. Інцыдэнт здарыўся дзякуючы friendly fire. Па гелікаптэры "ўдала" адпрацавала расейская ўстаноўка супрацьпаветранай абароны (СПА). Аб дэталях інцыдэнту распавёў расейскі блогер у Telegram-канале.

Першае паведамленне аб страце чарговага Ка-29 з'явілася аб 11.24 21 чэрвеня. Блогер апублікаваў чорна-белую выяву гелікаптэра і напісаў, што падчас баявога задання ён разбіўся. Экіпаж, чацвёра расейцаў, не выжылі. Аб прычынах інцыдэнту і аб месцы, дзе гэта адбылося, аўтар нічога не напісаў.

Іншыя расейскія вайскоўцы дадалі некаторыя дэталі да начных падзей 21 чэрвеня.

Блогер на мянушку "Трынаццаты" заявіў, што пад Анапай расейцы збілі ўласны гелікаптэр. Удар нанёс ЗРГК «Панцыр-С1», які акукрат у той момант паляваў на ўкраінскія БПЛА. У сваю чаргу, Ка-29 накіроўваўся ў бок Крыма, каб адбіць напад беспілотных марскіх катараў Сіл абароны. Відавочна, што ў расейцаў чарговым разам не спрацавала сістэма "свой-чужы" і адбыўся "прыязны агонь".

Аб інцыдэнце ў небе над Краснадарскім краем таксама распавёў ваенкар Flightbomber. Ён растлумачыў, што прычына інцыдэнту - асаблівая новая тактыка УСУ. Паводле ягоных слоў, Сілы абароны адначасова атакуюць БПЛА і марскімі дронамі. Гелікаптэры ўзлятаюць, каб знішчыць марскія дроны, і трапляюць пад удар расейскай СПА, якая менавіта ў той момант палюе на лятальныя апараты.

"Штучна ствараецца перагрузка каналаў з надзеяй на памылку і на меншую эфектыўнасць і свабоду дзеянняў для працы СПА", - напісаў расеец.

У Telegram-канале Мінабароны РФ не згадалі аб здарэнні ў Краснадарскім краі. Ні слова пра гэта не напісаў губернатар Веніямін Кандрацьеў. У расейскіх СМІ ТАСС ёсць інфармацыя аб інцыдэнце з гелікаптэрам Robinson R-66, але гаворка ідзе аб здарэнні за 7 тыс. км ад Украіны - у Амурскім краі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках