28 верасня 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракета трапіла ў казарму вайсковай часці СПА РФ пад Ейскам

3
Ракета трапіла ў казарму вайсковай часці СПА РФ пад Ейскам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Новыя падрабязнасці атакі на Краснадарскі край.

Уночы 21 чэрвеня ў вёсцы Варанцоўка Краснадарскага краю Расеі пачулі выбухі. Папярэдне, атакаваная казарма 726-га навучальнага цэнтра войскаў СПА Наземных войскаў РФ (в/ч 33859), ёсць «трохсотыя» сярод вайскоўцаў краіны-агрэсаркі.

Telegram-канал ASTRA (са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах рэгіёну) раніцай у пятніцу напісаў аб дзевяці параненых. Дакладныя наступствы аперацыі высвятляюцца.

Заяўляецца, што ваенны аб'ект пашкодзіла неўстаноўленая ракета.

"Будынак жаўнерні пашкоджаны, параненыя дзевяць расейскіх вайскоўцаў... Ні мясцовыя ўлады, ні мінабароны аб ракетнай атацы на вайсковую частку СПА не паведамілі", – адзначылі аўтары допіса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках