28 верасня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў падзяліўся «рэцэптам перамогі» над Расеяй

2
Буданаў падзяліўся «рэцэптам перамогі» над Расеяй
Кірыл Буданаў

І назваў тры сцэнары вайны, якія ніколі не спраўдзяцца.

Ва Украіне не спрацуюць ні карэйскі, ні малдаўскі, ні нямецкі сцэнары заканчэння вайны. У выпадку з агрэсіяй Расеі супраць Украіны патрэбна "кропку паставіць раз і назаўжды".

Такое меркаванне выказаў начальнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў, выступаючы з онлайн-лекцыяй для слухачоў праграмы падрыхтоўкі "Senior Executive Fellows" Школы кіравання імя Джона Ф. Кэнэдзі Гарвардскага універсітэта, піша 24 канал. З пераканання кіраўніка вайсковай выведкі Украіны, праз расейскае ўварванне адбылося разбурэнне сістэмы бяспекі, створанай пасля Другой сусветнай - і свет павінен прыкласці намаганні, каб гэтую сістэму аднавіць.

Буданаў перакананы, што сцэнары заканчэння вайны, ужытыя іншымі дзяржавамі, ва Украіне немагчымыя. На ягоную думку, у выпадку супрацьстаяння з РФ спрацуе толькі непадзельнае спалучэнне дыпламатыі і сілавога падыходу.

“Тут (ва Украіне. – Рэд.) немагчымы ні карэйскі, ні малдаўскі, ні нямецкі сцэнары – усё гэта не спрацуе. Тут павінна быць пастаўленая кропка адзін раз і назаўжды”, - падкрэсліў кіраўнік ГУВ.

Ён звярнуў увагу слухачоў лекцыі на тое, што расейскае ўварванне пачало працэс разбурэння сусветнага парадку, створанага чалавецтвам пасля Другой сусветнай вайны. І агрэсія Расеі супраць Украіны, якая прывяла да гэтага разбурэння, з'яўляецца яскравым прыкладам таго, як адзін чалавек змог падарваць сістэму сусветнай бяспекі.

"Або мы ўсе разам прымусім вярнуцца да таго сусветнага парадку, які быў створаны і шмат гадоў больш-менш усіх задавальняў, або прыйшоў час для новага сусветнага парадку", - заявіў Буданаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках