Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі высмеяў Пуціна
4- 21.06.2024, 18:28
- 16,504
І заклікаў яго не турбавацца праз паразу ў вайне.
Пуціну не варта хвалявацца праз паразу у вайне супраць Украіны.
Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў X (Twitter).
Сікорскі нагадаў Пуціну, што гісторыя Масквы складае менш за 900 гадоў, бо горад быў заснаваны толькі ў 1147 годзе. Ён адзначыў, што Пуцін "празмерна хвалюецца" наконт паразы Расеі ў вайне з Украінай і таго, што гэта "пакладзе канец тысячагадовай расейскай дзяржаўнасці".
V.Putin worries that losing in UKR would end 1000 y. of Russian statehood.
— Radek Sikorski (@radeksikorski) June 21, 2024
He overworries.
1. Moscow was only founded in 1147.
2. RU survived defeats in Crimea War, RU-JAP war, WW1, 1920 invasion of PL, war in Afghanistan and the Cold War.
3. There's national life after empire.
Кіраўнік МЗС Польшчы пералічыў прычыны, якія ставяць пад сумнеў заявы Пуціна:
- Масква была заснавана толькі ў 1147 годзе (г.зн. не налічвае і 900 гадоў гісторыі);
- РФ перажыла паразы ў Крымскай вайне, вайне з Японіяй, Першай сусветнай вайне, пасля ўварвання ў Польшчу 1920 года, вайне ў Афганістане і Халоднай вайне (гэта значыць ужо неаднаразова саступала ў вайне);
- Пасля імперыі надыходзіць месца для “нацыянальнага жыцця”.