Беларусы змогуць убачыць унікальны «Клубнічны месяц»
- 21.06.2024, 18:40
- 10,250
Ужо на гэтых выходных.
У чэрвені Сонца знаходзіцца на самым высокім узроўні ў годзе ў паўночнай кулі. Яго становішча апоўдні ў дзень сонцастаяння 20 чэрвеня гэтага года з'яўляецца самым высокім. А поўня, якая назіраецца на наступны дзень, з'яўляецца самай нізкай у годзе.
Поўня ў чэрвені, вядомая як «Клубнічны месяц», будзе максімальна поўнай у пятніцу, 21 чэрвеня - праз дзень пасля летняга сонцастаяння. Месяц таксама будзе яркім і поўным у суботу, 22 чэрвеня.
Першую летнюю поўня змогуць убачыць усе жыхары нашай планеты. Са звестак Timeanddate.com, у Беларусі найлепшым часам для сузірання за Клубнічным месяцам будзе 4:07 раніцы 22 чэрвеня.
Наступную поўню можна будзе ўбачыць у нядзелю, 21 ліпеня 2024 года.