28 верасня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У двух беларускіх гарадах лякарні перапоўнены пацыентамі з пнеўманіяй

23
У двух беларускіх гарадах лякарні перапоўнены пацыентамі з пнеўманіяй

Улады маўчаць.

На старонцы мазырскай гарадской суполкі абмяркоўваюць запоўненасць мясцовай дзіцячай лякарні ў сувязі з захворваннямі на пнеўманію, піша «Флагшток».

У паведамленні сцвярджаецца, што «ўся дзіцячая лякарня перапоўненая»:

«Лета прыйшло, а хварэць не перасталі - чаму так? Прычым, ужо па другім коле кладуць, хварэюць дзеці сем'ямі».

У каментарах жыхары райцэнтра пагадзіліся з аўтарам паведамлення і пацвердзілі перапоўненасць лякарні.

«У мяне дачка захварэла. Стала рэзка дрэнна 27/05 (тэмпература і моцная слабасць, лёгкі кашаль). Дыягназ паставілі толькі 06/06 пасля таго, як я настаяла на здымку. Левабаковая полісігментарная пнеўманія. У лялкарню не паклалі з-за перапоўненасці, лячэнне пачалі самастойна дома і была станоўчая дынаміка. Кантрольны здымак яшчэ не рабілі. Аднаўляецца яшчэ дагэтуль», - напісала Святлана.

«Перапоўнена, тыдзень таму дзіця з тэмпературай 40 не паклалі. Пакуль рот не адкрыла і не дабілася накіравання ў дарослую інфекцыйную лякарню. У нас здымак нічога не паказаў», - напісала Аліна.

Мяркуючы з каментароў, такая ж сітуацыя назіраецца і ў суседніх Калінкавічах.

«Сын ляжаў тыдзень таму, усё поўна, інфекцыйная лякарня запоўненая таксама», - распавяла Марына.

«Так, і ў Гомелі такая сітуацыя, сімптомаў няма, толькі высокая тэмпература і ў выніку пнеўманія", - дадала яшчэ адна ўдзельніца абмеркавання.

«Мае двое дзяцей з траіх ляжаць у шпіталі. Дачка засталася ў Калінкавічах, а мяне з меншым у Гомель. І паверце, што ў Калінкавічах, што ў Гомелі перапоўнены аддзяленні. Аналізы нармальныя, толькі высокая тэмпература і як вынік пнеўманія. Упершыню з такім сутыкнулася», - распавяла іншая жыхарка райцэнтра.

Афіцыйна на гэты конт пакуль нічога не паведамляецца - інфармацыі на рэсурсах дзяржаўных структур сістэмы аховы здароўя аб запоўненасці лякарняў і захворваннях на пнеўманію няма.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках