13 снежня 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хітры» начны ўдар па Крыме і Расеі: у Сеціве назвалі страты расейцаў

1
«Хітры» начны ўдар па Крыме і Расеі: у Сеціве назвалі страты расейцаў

Магчыма, украінскія беспілотнікі знішчылі ЗРК С-300 суперніка.

Уночы пятніцы, 21 чэрвеня, па Краснадарскім краі Расеі і часова акупаваным Крыме быў нанесены “хітры” удар дронамі, у выніку якога знішчаны амаль 30 супраціўнікаў. Сярод іх нібыта ёсць "вельмі каштоўныя спецыялісты", і некаторыя з іх адыгрывалі важную ролю падчас удараў па ўкраінскай зямлі, у тым ліку па вайсковай інфраструктуры тыла.

Частцы беспілотнікаў удалося прарваць расейскую супрацьпаветраную абарону, і на розных аб'ектах на тэрыторыі паўвыспы і ў РФ знішчаныя 28 захопнікаў, паведамляе «Крамлёўская табакерка» у Telegram, спасылаючыся на звесткі крыніцы ў Міністэрстве абароны РФ.

“Атака была занадта маштабнай, адбіць яе цалкам не ўдалося. Асабліва сур'ёзныя страты на аб'екце каля Ейска (горад у Краснадарскім краі, - Рэд.) і яшчэ ў некалькіх раёнах. Удар супраціўніка гэтым разам быў вельмі подлым - шмат беспілотнікаў, ляцелі хітрай траекторыяй”, - падзяліўся суразмоўца.

Паводле ягоных слоў, Расея таксама страціла каштоўнае абсталяванне і элементы сістэмы супрацьпаветранай абароны. Ёсць непацверджаныя звесткі, што дроны патрапілі ў дзве зэнітна-ракетныя ўстаноўкі С-300.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках