13 лiпеня 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пасадзілі ў турму бізнэсоўца, які адмываў грошы Лукашэнку

6
У Расеі пасадзілі ў турму бізнэсоўца, які адмываў грошы Лукашэнку
ЮРЫЙ САВЯК

Праз ягоныя фірмы праходзілі грошы «кішэні» дыктатара.

У Маскве вынесены прысуд бізнэсоўцу Юрыю Савяку, які, як піша блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ», доўгі час быў задзейнічаны ў схемах папаўнення асабістай кішэні Лукашэнкі. Таксама быў вынесены прысуд ягонай справавой партнёрцы Вользе Крыканавай. Яны прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы шляхам махлярства (частка 4 артыкула 159 КК РФ). Савяк і Крыканава атрымалі шэсць гадоў пазбаўлення волі кожны.

У Аўстрыі на гэтых асобаў таксама пачатая справа, фігурантам якой з'яўляецца прэзідэнт Федэрацыі спартовай барацьбы Расеі Міхаіл Маміяшвілі.

Юрый Савяк валодае шэрагам аўстрыйскіх кампаній, у тым ліку S&Handels-und Beteiligungsgesellschaft mbH, якія былі задзейнічаныя ў складаных схемах. З аднаго боку, партнёрамі Савяка з'яўляліся прэзідэнт Федэрацыі спартовай барацьбы Расеі Міхаіл Маміяшвілі і аўтарытэтны бізнэсмэн Анзор Аксенцьеў (Анзор Кікалішвілі).

А з іншага боку – два суўладальнікі беларускага канцэрна «Трайпл» Юры Чыж і Уладзімір Япрынцаў, шматразовы чэмпіён свету ў самбе. Праз аўстрыйскія фірмы легалізоўвалі сумнеўныя сродкі. На момант падзеяў Юры Чыж быў не толькі алігархам №1 Беларусі. Ён яшчэ з'яўляўся суседам Аляксандра Лукашэнкі ў пасёлку Дразды, суправаджаў кіраўніка ў паездках у Сочы і Эміраты, дапамагаў дыктатару збіраць бульбу і кавуны. З'яўляўся напарнікам, кішэняй і распараднікам часткі маёмасці Аляксандра Лукашэнкі.

Потым некалі сяброўскі калектыў заграз у фінансавых разборках, у выніку якіх Маміяшвілі і Аксенцьеў атрымалі дзель Япрынцава ў «Трайпл». Япрынцаў і ягоны сын былі скіраваныя КДБ Беларусі ў турму. Следам у турму рушыў і Чыж, які трапіў у няміласць у Лукашэнкі.

Зрэшты, сядзелі яны нядоўга. Разборкі праз грошы прадаўжаюцца да гэтага часу, нават Аксенцьеў і Маміяшвілі палаяліся адзін з адным. Справа ў дачыненні да Савяка наўпрост звязаная з падзеямі часоў, калі «Трайпл» з'яўляўся кішэняй Лукашэнкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках