28 верасня 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР раскрыла, як адзін дрон MAGURA V5 падбіў чатыры расейскія катары ў Крыме

1
ГУР раскрыла, як адзін дрон MAGURA V5 падбіў чатыры расейскія катары ў Крыме

Пад шквальным агнём варожай авіяцыі, артылерыі і стралковай зброі.

Галоўная ўправа разведкі Мінабароны Украіны падчас атакі на расейскія катары «Тунец» 30 траўня ў Крыме выкарыстала два дроны. Пра гэта 20 чэрвеня заявіў прадстаўнік ГУР МА Андрэй Юсаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону, яго трансляваў канал «Рада».

Паводле ягоных словаў, адзін марскі дрон MAGURA прабіў расейскія бонавыя загароды, другі – падбіў цэлі.

«Гэта мы бачылі падчас паразы адразу чатырох хуткасных катараў тыпу “Тунец”. Пад шквальным агнём авіяцыі, артылерыі, стралковай зброі – але гэта ўсё [у акупантаў] не спрацавала. Адзін дрон знішчыў, пашкодзіў, падбіў варожыя хуткасныя катары», – расказаў прадстаўнік ГУР.

Паводле ацэнкі Юсава, параза адным дронам адразу чатырох катараў з'яўляецца вельмі добрым вынікам.

Ён адзначыў, што выведка ўвесь час працуе над паляпшэннем эфектыўнасці сваіх аперацый, паколькі вораг таксама вучыцца на вайне і спрабуе ратаваць свае караблі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках