28 верасня 2024, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў перад штурмамі Баравой напампоўваюць наркотыкамі

5
Расейцаў перад штурмамі Баравой напампоўваюць наркотыкамі

Украінскі камбат расказаў падрабязнасці.

Камандзір 1-га штурмавога батальёна 3-й АШБр УСУ Уладзімір Фокін з пазыўным «Фока» расказаў у інтэрв'ю Radio NV, што расейскія акупанты на кірунку Баравой удзельнічаюць у наступах, знаходзячыся пад уздзеяннем наркотыкаў.

«Неаднаразова былі пацверджанні ад саміх ваеннапалонных, што яны выкарыстоўваюць наркатычныя рэчывы, якія не даюць нейкіх галюцынацый – проста знікае страх у асабовага складу Расейскай Федэрацыі, і таму ім не так страшна ісці ў бой. І таксама хутка, думаю, будзе відэа, як салдаты Расейскай Федэрацыі прадаўжаюць наступаць пасля таго, як адарвала руку, вельмі моцна пашкодзіла ногі, паўзуць літаральна з аўтаматамі і прадаўжаюць штурмаваць», – сказаў Фокін у эфіры Radio NV.

Камбат прывёў прыклад штурмавой групы акупантаў з пяці чалавек, чальцы якой не спынілі штурм і не паспрабавалі ўцячы пасля таго, як двух з іх ліквідавалі мінамётным агнём.

«Тры вайскоўцы прадаўжаюць рух. Яны не спыняюцца, яны не залягаюць, а прадаўжаюць рух. Адзін з трох вайскоўцаў быў падбіты FPV-дронам, гэта значыць 200-ы, яго на шматкі разарвала. Два салдаты прадаўжалі рух. Пасля таго ў стралковым баі ўжо адзін з двух быў знішчаны і адзін узяты ў палон. Але толькі таму, што ў яго былі цяжкія кулявыя раненні, ён проста фактычна не мог ужо перасоўвацца», – расказаў Фокін.

Ён таксама сказаў, што, паводле звестак 3-й АШБр, кожны тыдзень вораг на кірунку Баравой атрымлівае папаўненне ад 200 да 400–450 чалавек, якія трапляюць на фронт адразу пасля двух тыдняў падрыхтоўкі на тэрыторыі Расеі і яшчэ двух тыдняў – на акупаваных тэрыторыях Украіны .

«Што гэта дае? Насамрэч гэта дае свой эфект, таму што людзі неабстраляныя. Яны не разумеюць, што такое актыўная фаза баявых дзеянняў, што такое сапраўды эфектыўнае агнявое ўздзеянне з боку артылерыі Украіны. Таму нават калі яны сустракаюцца з магутным агнём нашай артылерыі, з магутным агнём стралковага ўзбраення, то асабовы склад крыху не разумее. То-бок “гэта нармальна”, і яны прадаўжаюць прасоўвацца», – растлумачыў камбат з 3-й АШБр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках