9 кастрычнiка 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Галоўчанка ў роспачы?

26
Прэм'ер-міністр Галоўчанка ў роспачы?

Дзіўныя заявы лукашыста на адрас адной з самых бедных краінаў свету.

У апошнія месяцы беларускія ўлады раптоўна кінуліся наладжваць стасункі з Каралеўствам Эсваціні.

У красавіку амбасадар Беларусі ў ПАР Ігар Белы сустрэўся з Каралём Эсваціні Мсваці III. А ў чэрвені было абвешчана, што краіны ўстанавілі дыпламатычныя стасункі. Больш за тое, 20 чэрвеня кіраўнік ураду Беларусі Раман Галоўчанка правёў у Менску перамовы з прэм'ер-міністрам Каралеўства Эсваціні Расэлам Міса Дламіні.

Сайт udf тлумачыць, чаму заявы Галоўчанкі выглядалі дзіўна.

Пра абмен досведам паміж медыцынскімі сектарамі дзвюх краінаў

Галоўчанка заявіў:

«У праграме вашага візіту – наведванне адной з медыцынскіх установаў нашай краіны, дзе вы зможаце не толькі даведацца, як пабудаваная сістэма аховы здароўя Беларусі, але і абмеркаваць магчымыя перспектыўныя праекты ў сферы абмену досведам паміж медыцынскімі сектарамі дзвюх краінаў і паслуг, магчыма, у лячэнні грамадзянаў вашай краіны ў Рэспубліцы Беларусь».

Прэм'ер-міністр Беларусі дадаў:

«У нашай краіне атрымлівае вышэйшую адукацыю вялікая колькасць студэнтаў з Афрыканскага кантынента. Таму мы, вядома ж, гатовыя прапанаваць і паслугі ў сферы адукацыі ў розных спецыяльнасцях».

Наконт медыцыны ёсць такі «нюанс»: узровень аховы здароўя ў Эсваціні такі, што на стан 2019 года ў краіне быў зафіксаваны самы высокі ў свеце ўзровень распаўсюджанасці ВІЧ сярод людзей ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў (27,1%).

Улады праблемамі ў сферы аховы здароўя асабліва не заклапочаныя. Напрыклад, прэм'ер-міністра Эсваціні абвінавачваюць у тым, што пры ім з бюджэту знікла вялікая сума, якая прызначалася да закупкі лекаў у дзяржаўныя лякарні.

На вучобу ў Беларусь з гэтай афрыканскай краіны таксама не паедуць. Яшчэ адзін «нюанс» у тым, што ў Эсваціні, дзе жыве крыху больш за мільён жыхароў, блізу 70% насельніцтва знаходзіцца за рысай беднасці.

Пра гатоўнасць Беларусі пастаўляць тэхніку ў Каралеўства Эсваціні

Ці ведае Галоўчанка, які зрабіў такую заяву, што ВУП Эсваціні складае ўсяго 4,6 мільярда даляраў (ВУП Беларусі – 68,7 мільярда даляраў)? Такім чынам Эсваціні з'яўляецца адной з самых бедных краінаў свету.

Акрамя таго, каралеўства гандлюе фактычна толькі з суседняй ПАР, адкуль атрымлівае больш за 90% імпарту і куды выпраўляе блізу 70% экспарту.

Але і гэта не апошняя праблема. Загваздка яшчэ ў тым, што значная частка бюджэту краіны накіроўваецца не на развіццё эканомікі ці сацыяльнай сферы, а на камфортнае жыццё караля Мсваці III і ягонай велізарнай сям'і.

Мсваці III кіруе краінай з 1986 года. У гонар свайго 50-годдзя ён пераназваў яе са Свазіленда ў Эсваціні. Паводле звестак СМІ, у караля 13 шыкоўных рэзідэнцый, велізарны парк з дарагіх аўтамабіляў, блізу 15 жонак (у якасці восьмай жонкі ён абраў няпоўнагадовую дзяўчыну, за што аштрафаваў сябе на адну карову) і невядомая колькасць дзяцей.

З 2021-га ў краіне некалькі гадоў шалелі народныя пратэсты, якія скончыліся расстрэламі.

Як згадвалася вышэй, караля Мсваці III больш хвалюе не набыццё тэхнікі для эканомікі краіны, на што спадзяецца Галоўчанка, а набыццё дарагіх аўто. Так, некалькі гадоў таму ён набыў для сябе і сваёй сям'і больш за 10 аўтамабіляў Rolls-Royce.

Прэм'ер-міністр Беларусі ў пошуку новых рынкаў збыту, відаць, упаў у роспач, калі надумаў паспрабаваць развіць стасункі з Каралеўствам Эсваціні.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках