28 чэрвеня 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі трох чалавек абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы

2
У Беларусі трох чалавек абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы

Толькі адзін з іх – беларус.

ГУБАЗіК МУС Беларусі паведаміў пра затрыманне жыхара Берасця і двух расейцаў, якіх затрымалі за спробу рабавання дома бізнэсмэна, але ў выніку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расейскай чыгунцы. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце тэлеканала «Беларусь 1».

У сюжэце паказалі фрагмент паказанняў затрыманага мінулай восенню 37-гадовага жыхара Берасця, які нібыта падпісаў угоду са следствам. На ім ён гаворыць, што ў 2013 годзе займаўся перавозкай тавараў ва Украіну, дзе і пазнаёміўся з грамадзянінам гэтай краіны, які пазней стаў «куратарам украінскіх спецслужбаў».

Прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Дзяніс Азаранка заявіў, што затрыманы нібыта пазнаёміўся з двума жыхарамі Расеі і дамовіўся з імі выконваць заданні ўкраінскіх спецслужбаў.

У сюжэце БТ сцвярджаецца, што берасцеец і расейцы пастанавілі наладзіць серыю тэрактаў на расейскай чыгунцы. У ліпені яны накіраваліся ў Бранск, дзе знайшлі схованку, але ў ёй былі муляжы, паколькі яе да гэтага знайшлі спецслужбы.

Затрымалі іх чамусьці не падчас ускрыцця схованкі, а пазней, падчас спробы рабавання дома бізнэсмэна.

У сюжэце БТ заявілі, што берасцеец абвінавачваецца паводле пяці артыкулаў КК Беларусі, «у тым ліку разбой і тэрарызм».

Інфармацыю пра абвінавачванні на адрас расейцаў не агучвалі нібыта «ў інтарэсах следства».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках