28 верасня 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін хапаецца за апошнюю саломінку»

2
«Пуцін хапаецца за апошнюю саломінку»

Кіраўнік Крамля прызнаў катастрафічную сітуацыю ў Расеі падчас візіту ў КНДР.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін упершыню за 20 гадоў здзейсніў афіцыйны візіт у КНДР. Замежны візіт Пуціна ў Паўночную Карэю сведчыць, што сітуацыя ў Расеі становіцца катастрафічнай.

Пра гэта падчас чату на «Главред» заявіў дыпламат, былы міністр замежных справаў Украіны, кіраўнік Цэнтра даследаванняў Расеі Уладзімір Агрызка.

Паводле словаў дыпламата, мэта візіту Пуціна на перамовах з Кім Чэн Ынам заключаецца ў тым, каб дамовіцца пра пастаўкі ў Расею старых боепрыпасаў КНДР.

«Пуцін павінен быў бы быць вялікім лідарам усяго свету, а тут ён апускаецца да таго, што едзе ў краіну, якую ніхто ўшчыльную не бачыць і якая можа толькі пагражаць сваімі ядзернымі бразготкамі», – сказаў Агрызка.

Акрамя таго, ён адзначыў, што тэхніка Паўночнай Карэі патрэбная Пуціну для таго, каб прадоўжыць агрэсію супраць Украіны яшчэ на пэўны перыяд.

«Гэта прыкмета таго, што рэжым хапаецца за апошнюю саломінку. Але яна яму не дапаможа», – рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках