Партызаны праніклі на аэрадром у Варонежы, дзе стаяць Су-34
- 22.06.2024, 21:42
- 12,336
Расейцаў чакаюць «сюрпрызы».
Партызаны правялі выведку на аэрадроме Балтымар у Варонежы Там расейцы захоўваюць Су-34.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «Атэш».
«Не так даўно ў нашага руху атрымалася паспяхова ўкараніць агента ў 47-ы гвардзейскі бамбавальны авіяцыйны полк, які размяшчаецца на аэрадроме “Балтымар” у Варонежы», – гаворыцца ў паведамленні.
На гэтым аэрадроме, як адзначаюць партызаны, размяшчаюцца знішчальнікі-бамбавальнікі СУ-34, якія наносяць удары па Украіне.
«У некаторых з іх акупанты цяпер чакаюць сюрпрызы», – кажуць у «Атэш».