Палітзняволеную Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію
6- 22.06.2024, 14:45
- 4,028
Дома ў яе засталіся пажылая маці і муж з анкалагічным захворваннем.
Велаактывістку Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», гэта адбылося 18 чэрвеня. Дома ў яе засталіся пажылая маці і муж з анкалагічным захворваннем, якіх даглядае жанчына.
Пенсіянерку і велаактывістку з Гомеля затрымалі ў верасні 2023 года і ў сакавіку 2024-га асудзілі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Яе абвінавачвалі паводле артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку. Кароль узначальвала абласное грамадскае аб'яднанне «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да гомельскай Каардынацыйнай рады.
У пачатку чэрвеня яе ўключылі ў «Пералік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Адрас для лістоў: ВК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Святлана Мікалаеўна Кароль