17 лiпеня 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты, якія трэба ўжываць усім жанчынам пасля 40

3
Названыя прадукты, якія трэба ўжываць усім жанчынам пасля 40

Яны ўтрымліваюць важнае рэчыва.

Каб прадухіліць з'яўленне маршчынаў, умацаваць косткі і суставы, лекары рэкамендуюць штодня ёсць прадукты, якія ўтрымліваюць калаген, піша tsn.ua.

Што такое калаген і навошта ён патрэбен: тлумачэнне лекараў

Калаген – гэта злучэнне, якое з'яўляецца асноўным будаўнічым матэрыялам для клетак нашага арганізма. Ён падтрымлівае эластычнасць і пругкасць скуры, прадухіляе крохкасць костак, ломкасць пазногцяў і валасоў. Таксама калаген умацоўвае нашу апорна-рухальную сістэму, нівелюючы рызыкі з'яўлення остэаартрыту.

Эксперты адзначаюць, што калаген паляпшае рэгенерацыю скуры, таму яна застаецца пругкай даволі доўгі час. Таксама робіць валасы эластычнымі і моцнымі, прадухіляючы іх ломкасць і выпадзенне. Таму лекары рэкамендуюць абавязкова ўжываць прадукты з калагенам, таму што з узростам яго ўтрыманне ў нашым арганізме істотна змяншаецца, што прыводзіць да з'яўлення прыкметаў заўчаснага старэння і іншых праблемаў са здароўем.

Якія прадукты ўтрымліваюць больш за ўсё калагену

Яйкі. Калаген ўтрымліваецца ў яечных жаўтках. Каб атрымаць ад прадукту максімальную колькасць гэтага рэчыва трэба з'ядаць два яйкі на дзень.

Ласось. Усе віды ласасёвай рыбы за кошт утрымання цынку, фосфару і серы стымулююць выпрацоўку калагену ў арганізме чалавека. Рэкамендуецца ўжываць ласасёвую рыбу не менш за два разы на тыдзень, каб мець пругкую скуру, моцныя косткі, пазногці і валасы.

Гарбузовыя насенне. Самым карысным для арганізма будзе смажанае насенне, якое стымулюе выпрацоўку калагену за кошт утрымання цынку. Можна як есці прадукт асобна, так і дадаваць у іншыя стравы.

Зялёная ліставая гародніна ўтрымлівае хларафіл, які не дае калагену распадацца. Таксама гэтая гародніна ўтрымлівае антыаксіданты, якія абараняюць скуру ад негатыўнага ўздзеяння УФ-прамянёў, папярэджваючы з'яўленне маршчынаў і заломаў.

Цытрусавыя ўтрымліваюць вялікую колькасць вітаміну С, які спрыяе сінтэзу калагену. Таму лекары рэкамендуюць кожны дзень з'ядаць два цытрусавыя фрукты, каб забяспечыць сутачную норму вітаміну С для арганізма.

Таматы. У памідорах змяшчаецца антыаксідантнае злучэнне – лікапен, якое спрыяе эластычнасці скуры і ўдзельнічае ў выпрацоўцы калагену. Медыкі рэкамендуюць выпіваць шклянку таматнага соку кожны дзень, каб падтрымліваць прыгажосць і пругкасць сваёй скуры.

Авакада. Гэты фрукт змяшчае дастатковую колькасць вітаміну Е для таго, каб прадухіліць хуткі распад калагенавага бялку ў арганізме. А раслінныя тлушчы, якія ёсць у авакада, спрыяюць сінтэзу калагену, таму эксперты раяць кожны дзень з'ядаць палоўку карыснага фрукта.

Ягады – маліны, ажыны, трускаўкі, чарніцы, журавіны ўтрымліваюць вітамін С, антыаксіданты і элагавую кіслату, якія прадухіляюць распад калагену пад уплывам УФ-прамянёў. Таму варта з'ядаць хоць бы жменю ягадаў кожны дзень, каб насыціць свой арганізм гэтымі карыснымі злучэннямі.

Насенне чыа ўтрымлівае неацэнную для здароўя поліненасычаную кіслату амега-3, якая абараняе скуру ад заўчаснага старэння, спрыяючы гідратацыі клетак. Таксама гэтая тлустая кіслата ўдзельнічае ў працэсе выпрацоўкі калагену. Для таго каб атрымаць максімальную карысць ад насення, яго трэба з'ядаць да 20 грамаў штодзень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках