УСУ прымусілі расейцаў выводзіць падраздзяленні з Харкаўскай вобласці
1- 8,500

Акупанты прыпынілі баі.
Расейскія войскі прыпынілі свае баявыя дзеянні ў Харкаўскай вобласці. Акрамя таго, акупанты праз вялікія страты вымушаныя выводзіць свае падраздзяленні на дадатковае камплектаванне.
Пра гэта заявіў спікер украінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў "Хорціца" Назар Валошын.
Як расказаў Валошын, учора і на раніцу сёння вораг наступальных дзеянняў у Харкаўскай вобласці не праводзіў.
- Супраціўнік спрабуе выводзіць свае падраздзяленні, якія былі ў раёне Ваўчанска, Ціхага і Глыбокага з-за таго, што яны часткова страцілі баяздольнасць. Сілы абароны надзейна тамака трымалі абарону і даволі ўдала разбілі ворага. Таму вораг часткова выводзіць некаторыя падраздзяленні на дадатковае укамплектаванне, таму што яны небаяздольныя, - сказаў спікер АСГВ «Хорціца».