17 лiпеня 2024, Серада, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zeekr дыстанцыйна заблакуе свае аўто ў Беларусі

20
Zeekr дыстанцыйна заблакуе свае аўто ў Беларусі

Аўто ператворацца ў цэглу.

Zeekr пачне "наводзіць парадак" на еўрапейскім рынку з 30 чэрвеня. Аўтавытворца заблакуе кітайскія версіі сваіх аўто, а такіх на беларускіх дарогах якраз пераважная большасць. Панікаваць не варта - не ўсё так дрэнна.

Tochka.by спытала ў афіцыйнага дылера Zeekr, што гэта за блакаванне такое і хто ад яе зазнае.

Наводзяць парадак

Zeekr прыбірае са знешняга рынку прадукт, прызначаны для ўнутранага. Так абараняюць афіцыйных дылераў ад "шэрых" паставак. У нашай краіне Zeekr афіцыйна прадае "Атлант-М".

Рэгіянальны мэнэджвр маркі паведаміў, што вытворца настроены сур'ёзна: ветліва папрасіў сваіх кітайскіх дылераў не прадаваць аўто замежнікам. Бізнэс заўсёды знойдзе шчыліну, таму для мацнейшай упэўненасці абмежаванне ўводзіцца праграмным спосабам.

Як толькі аўто пакіне межы Кітая, непрыемнае апавяшчэнне аб блакаванні з'явіцца на экране мультымедыя. Аўто папросту стане «цэглай» у нашым рэгіёне.

Уладальнікі раней увезеных кітайскіх версій Zeekr могуць катацца спакойна - на іх блакаванне не распаўсюдзіцца. Але, магчыма, сутыкнуцца з абмежаваннем апгрэйду. У гэтым таксама мала прыемнага. Электракар - гаджэт, які трэба ўвесь час абнаўляць для стабільнай працы ўсіх сістэм.

Усход справа тонкая

Zeekr для розных рынкаў даволі адрозніваюцца. Паглядзім на спартовы і шматлікімі беларусамі дужа ўлюбёны Zeekr 001.

У кітайскай версіі Zeekr 001 стаяць аўтаматычныя дзверы, а ў еўрапейскай - даводчыкі, якія больш надзейныя. Порт зарадкі замянілі на еўрапейскі.

Якасць аздаблення салона ў еўрапейскай версіі вышэйшышая - экспарт усё ж. А яшчэ лепшая ацынкоўка і афарбоўка. І галоўнае - ёсць афіцыйная русіфікацыя.

Само сабой, ад афіцыйнага дылера ў прыдачу ідуць сэрвісная падтрымка і завадская гарантыя - 5 гадоў або 100 тысяч км, на батарэю - 8 гадоў.

У краіне катаюцца сотні Zeekr. І гэта пераважна "шэры" імпарт. Zeekr 001 у неафіцыйных дылераў каштуе прыкладна на $10 тысяч танней. Вялікая розніца.

Праўда, калі што - рамонт аднаго толькі рэдуктара каштавацьме гэтую суму. Праблемы развязваюцца па меры іх паступлення. Не варта недаацэньваць залатыя рукі механікаў у гаражных кааператывах - прарвёмся.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках