Сербія экспартавала Украіне зброю на 800 мільёнаў еўра
7- 22.06.2024, 17:31
- 4,912
Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Вучыч.
Аб'ём экспарту боепрыпасаў з Сербіі, якія паступілі ва Украіну праз трэціх асоб, склаў прыкладна € 800 млн, паводле ацэнак, якія публікуе Financial Times.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пацвердзіў, што лічба адпавядае "прыблізным паказчыкам", заявіўшы ў інтэрв'ю выданню, што гэта сума, "можа быць, за два ці тры гады, нешта такоўскае".
Ён падкрэсліў, што продаж боепрыпасаў - магчымасць для бізнэсу і частка эканамічнага адраджэння Сербіі.
Вучыч адзначыў, што ў Сербіі ёсць выдатная магчымасць, паколькі вырабленая ёй зброя таннейшая за заходнюю, і сказаў, што агульны аб'ём экспарту сербскіх боепрыпасаў можа павялічыцца.