12 лiпеня 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь праводзіць раптоўную праверку войскаў: выведка Украіны назірае

9
Беларусь праводзіць раптоўную праверку войскаў: выведка Украіны назірае

У ДПСУ распавялі аб сітуацыі каля мяжы.

Раптоўная праверка войскаў, якую ўчора пачала праводзіць Беларусь, не з'яўляецца пагрозай для Украіны. Аднак украінскія Сілы абароны гатовыя да ўсялякага развіцця падзей.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на эфір тэлемарафону.

Паводле слоў Дземчанкі, з беларускага боку мяжы не назіраецца вялікая колькасць войскаў або асабовага складу.

«Беларусь увесь час праводзіць то вучэнні, то праверку войскаў. Але, калі казаць пра пагрозу, калі Расея там трымала свае войскі і іх колькасць магла складаць да 12 тысяч вайскоўцаў, то цяпер у Расеі на гэтым кірунку няма падраздзяленняў, якія яна магла б прымяніць супраць Украіны», - сказаў спікер ДПСУ.

Аднак, як адзначыў Дземчанка, сённяшняя задача Сіл абароны - быць гатовымі да любых падзей, таму ўкраінская мяжа ўвесь час узмацняецца.

- За тым, што адбываецца з таго боку, назірае выведка. Пагроз цяпер няма, але мы працягваем умацоўваць мяжу і памежныя рэгіёны, - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках