28 верасня 2024, Субота, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ спынілі штурм войскаў РФ у раёне Новаміхайлаўкі

4
УСУ спынілі штурм войскаў РФ у раёне Новаміхайлаўкі

Героі знішчылі тэхніку ворага.

Штурм расейцаў спыніўся пасля знішчэння варожага танка разам з экіпажам на так званай «дарозе смерці» ў раёне Новаміхайлаўкі, што ў Данецкай вобласці. Відэа з ліквідацыяй расейцаў было абнародаванае тэлеграм-каналам «Украіна-365».

Як вядома dialog.ua, украінскія ваяры ўжо ў літаральным сэнсе ідэальна прыстралялі гэтую лакацыю. Аднак войскам Пуціна гэта нічога не кажа, і яны, абсалютна не шкадуючы асабістага складу, працягваюць адпраўляць у наступальныя дзеянні на гэтым участку, а фактчына - на дакладную гібель, сваіх вайскоўцаў.

У гэтым выпадку можна назіраць карціну, як танк РФ выехаў на падтрымку штурму пазіцый УСУ, аднак неўзабаве быў спынены і спалены дашчэнту дронам-камікадзэ. Прычым экіпаж баявой машыны РФ таксама назаўжды застаўся ляжаць на полі бою.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках