28 чэрвеня 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра-2024: Каманда Партугаліі распляжыла Турцыю

3
Еўра-2024: Каманда Партугаліі распляжыла Турцыю

З першага месца партугальцы выйшлі ў плэй-оф Кубка Еўропы.

У Дортмундзе закончыўся матч 2-га тура групавога этапу Кубка Еўропы. Турцыя сустракалася з Партугаліяй і саступіла (0:3).

На 21-й хвіліне Бэрнарду Сільва вывеў Партугалію наперад, а праз сем хвілін Самэт Акайдын адправіў мяч ва ўласную браму.

У другім тайме Партугалія давяла лік да вялікага. На 56-й хвіліне пасля перадачы Крыштыяну Ранальду вызначыўся Бруну Фэрнандэш.

Партугалія з 6 баламі лідэруе ў групе F і гарантавала сабе выхад у плэй-оф Кубка Еўропы з першага месца. Турцыя з 3 пунктамі ідзе другой.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках