28 чэрвеня 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку ахапілі прыступы»

5
«Лукашэнку ахапілі прыступы»

Палкоўнік УСУ выказаў здагадку, чаму ў Беларусі пачалася праверка войскаў.

Беларусь 21 чэрвеня раптоўна пачала праверку баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей да выканання задач згодна прызначэнню. Правяраць будуць вайсковыя падраздзяленні, якія размешчаны каля мяжы Украіны і Польшчы.

Аднак наўрад ці такія дзеянні беларускага дыктатара Лукашэнкі накіраваныя да іншых краін. Такое меркаванне «24 Каналу» агучыў палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны экспэрт Раман Світан.

Раман Світан мяркуе, што Лукашэнка спрабуе нешта паказаць не для замежных сіл. Не для краін Балтыі, не для Польшчы і Украіны. Таму што гэтыя войскі значна больш магутныя, чым беларускія вайскоўцы. Магчыма, дыктатар хоча даказаць нешта сабе.

- Магчыма, з часам скасуе гэтую праверку. Або яму скажуць, што яна прайшла паспяхова. На гэты момант істотна ніхто нічога не робіць, разумеючы нічым не справакаваныя прыступы гэтых успрыманняў рэчаіснасці. Гэта праблема Лукашэнкі, - выказаў меркаванне ваенны эксперт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках