Украінскія вайскоўцы паказалі знішчэнне «шахедаў» з дапамогай СПА «Тунгуска»
2- 23.06.2024, 15:18
- 9,206
![Украінскія вайскоўцы паказалі знішчэнне «шахедаў» з дапамогай СПА «Тунгуска»](https://i.c97.org/ai/600080/aux-head-1719141711-20240623_tunguska_360.jpg)
Атмасфернае відэа.
Украінскія вайскоўцы паказалі, як «Тунгуска» магутна б'е па расейскіх «шахедах», якія атакуюць Украіну.
Пра гэта паведамляецца ў Facebook Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.
«На атмасферным відэа захаванае майстэрства і адвага экіпажа зенітнага ракетна-гарматнага комплексу 2К22 «Тунгуска», - гаворыцца ў паведамленні.
Ён, са слоў вайскоўцаў, забяспечвае эфектыўнае і заўсёды эфектнае выкарыстанне гэтай зенітнай сістэмы СПА ў барацьбе з расейскімі дронамі-камікадзэ тыпу «шахед», якімі Расея атакуе мірныя гарады Украіны.