22 лiпеня 2024, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі правілы ўвозу аўто з краін ЕАЭС

12
У Беларусі змянілі правілы ўвозу аўто з краін ЕАЭС

Некаторым пакупнікам давядзецца даплаціць немалыя грошы.

З 1 ліпеня 2024 года ў Беларусі будуць па-новаму налічваць утылізацыйны збор на аўто, што ўвозяцца з ЕАЭС. Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна №432 ад 18 чэрвеня 2024 года.

Каго закрануць змены?

Новаўвядзенні датычацца тых аўто, якія прыязджаюць да нас з іншых краін ЕАЭС. Гэта значыць з Расеі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана, піша «Наша Нiва».

Калі з моманту пабору мытаў за транспартны сродак у адной з краін ЕАЭС прайшло менш за год, беларускія мытныя органы пры налічэнні ўтылізацыйнага збору будуць абапірацца на экспэртную ацэнку кошту транспартнага сродку.

У выпадку, калі мытны кошт аўто, заяўлены пры мытным афармленні ў адной з краін ЕАЭС, будзе меншы за кошт, указаны ў заключэнні аб незалежнай ацэнцы, то сума, на якую павялічваецца стаўка ўтылізацыйнага збору, вызначаецца як рознасць мытаў і падаткаў.

Вылічваць суму даплат будуць зыходзячы з той сумы, якую трэба было б аплаціць пры ўмове, што гэты аўтамабіль першапачаткова праходзіў мытнае афармленне б у Беларусі з улікам экспертнай ацэнкі кошту (што абапіраецца на рынкавы кошт аналагічных тавараў у краінах набыцця).

Такім чынам, мытныя органы будуць змагацца з ухіленнем ад выплаты мытаў у поўнай суме.

Аўто, прывезеныя з Кыргызстана, лепш абыходзіць бокам

Асноўнай краінай, праз якую ў Расею, а таксама Беларусь пастаўляліся аўтамабілі, што прайшлі мытнае афармленне па заніжаных тарыфах, – Кыргызстан.

Мытнае афармленне ў Кыргызстане рабіла «цуды», пра што неаднаразова гаварылася ў СМІ. Справа ў тым, што ў адрозненне ад Беларусі кыргызстанская мытня без якіх-небудзь дадатковых адзнак і экспертыз афармляла аўтамабілі на падставе звестак імпарцёраў.

Гэта дазваляла перагоншчыкам пры афармленні праз Кыргызстан прыніжаць рэальны кошт аўтамабіля нават у 3-4 разы.

Менавіта з гэтай прычыны мытнае афармленне дарагіх аўто ва ўзросце да трох гадоў праз Кыргызстан было нават больш выгадным, чым 50% дысконт для інвалідаў і шматдзетных пры афармленні па 140-м указе ў Беларусі.

Напрыклад, калі пры афармленні аўтамабіля коштам 100 тысяч еўраў ва ўзросце да 3 гадоў ільготнае афармленне ў Беларусі абыходзілася ў 24 тысячы еўраў, то ў Кыргызстане можна было ўкласціся ў 12-15 тысяч.

Некаторыя ўжо паспелі атрымаць праблемы

Мяркуючы па інфармацыі ў профільных СМІ, у Беларусі ўжо стае тых, хто набыў аўтамабілі, аформленыя ў Кыргызстане, і цяпер мае складанасці з аплатай утылізацыйнага збору.

Важна адзначыць, што, пакуль мытня чакае адказу на запыт ад сваіх кыргызскіх калег, аўтамабілі захоўваюцца на тэрыторыі СЧЗ, а гэтая паслуга платная.

Праз гэтую краіну да нас трапляюць новыя аўтамабілі з Кітая і патрыманыя – з Карэі.

Выглядае, што пасля таго, як у Расеі з 1 красавіка ўвялі змены ў механізм налічэння ўтылізацыйнага збору за аўто, мытныя афармленні з заніжэннем кошту або выкарыстаннем ільгот у іншых краінах ЕАЭС, частка аўто, аформленых па шэрых схемах у Кыргызстане, была перанакіраваная на беларускі рынак.

З улікам таго, што даплачваць розніцу ў мыце давядзецца з разліку 100% тарыфаў, а не льготных па 140-м указе, нават купля новага «кітайца» за 20-30 тысяч даляраў, размытненага праз Кыргызстан, абернецца даплатамі ў некалькі тысяч даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках