УСУ паказалі ў баі БМП Bradley
1- 23.06.2024, 16:49
- 9,140
Эфектна знішчае расейскую пяхоту.
Украінскія байцы выкарыстоўваюць амерыканскую баявую машыну пяхоты Bradley у баях супраць акупантаў. Воіны паказалі кадры баявога выкарыстання БМП.
Пра гэта паведамляе Страткам УСУ.
На кадрах зафіксавана работа вайскоўцаў 47-й асобнай механізаванай брыгады. Байцы паказалі, як БМП Bradley працуе па варожай пяхоце.
Як паведамляюць у УСУ, на зваротным шляху ў аўто патрапіў FPV-дрон. Але ўкраінскі экіпаж гэтага не заўважыў і працягнуў рух.