22 лiпеня 2024, панядзелак, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала эксперыментальную амэрыканскую САУ Hawkeye

14
Украіна атрымала эксперыментальную амэрыканскую САУ Hawkeye

Яна была створаная ў 2019 годзе.

Украіна атрымала і выпрабуе ў баявых варунках 105-мм САУ 2-CT Hawkeye. Пакуль яна знаходзілася толькі на тэстах у войску Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Пра гэта расказаў дырэктар праграмы AM General Майк Эванс, паведамляе Defense Blog.

Са слоў Эванса, САУ Украіна атрымала ў красавіку гэтага года, а ўжо ў першых днях траўня яна была выпрабаваная на полі бою. Да таго ж байцы, якія выкарыстоўвалі яе, трэнаваліся два тыдні, а яшчэ адзін тыдзень — тэставалі. Цікава і тое, што выпрабаванне Hawkeye ва Украіне праходзіць у рэальных баявых варунках і з рэальнымі цэлямі.

Поўная назва "2-CT Hawkeye Mobile Howitzer System", створанай у 2019 годзе, з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва AM General і Mandus Group. А ўжо ў 2021 амэрыканскае войска выдала кантракт на выраб дзвюх такіх САУ беспасярэдне для тэстаў.

Фактычна, на Хамве ўсталявалі гармату М20 з тэхналогіяй мяккай аддачы SRT, што дазваляе машыне вытрымліваць варункі страляніны і не раскідвацца пасля некалькіх выкарыстанняў.

Асаблівасцю САУ з'яўляецца сучасная лічбавая сістэма кіравання агнём. САУ можа разгарнуцца толькі праз 90 сэкундаў пасля прыпынення. А хуткастрэльнасць складае 8 стрэлаў за першыя тры хвіліны. Максімальная далёкасць страляніны звычайнымі набоямі — 11,6 км, а актыўна-рэактыўнымі — 19,5 км.

З гэтага вынікае, што асноўны прынцып выкарыстання САУ — максімальна хутка закідаць ворага набоямі і знікнуць з пазіцыі. У варунках контрбатарэйнай барацьбы гэта досыць дзейсны спосаб, каб унікнуць агню ў адказ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках